Гульня "Прыказкі - дзівосны скарб"

01.10.2022
1 кастрычніка вучні 10 "А" класа ўзялі ўдзел у гульні "Прыказкі - дзівосны скарб".  

Мэтай дадзенага мерапрыемства было далучэнне вучняў да нацыянальнай культуры, развіццё цікаўнасці вучняў да вуснай народнай творчасці. У ходзе гульні дзесяцікласнікі абагульнілі веды пра жанры вуснай народнай творчасці, прааналізавалі адлюстраванне ў іх ладу жыцця нашага народа. Усе ўдзельнікі гульні прыйшлі да высновы, што ў прыказках добра адлюстравалася народная мудрасць і кемлівасць, а таксама паэтычнае хараство.