Да 85-годдзя заснавання Брэсцкай вобласці

04.03.2024
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы і да 85-годдзя заснавання Брэсцкай вобласці навучэнцы нашай школы завіталі ў Цэнтральную гарадскую бібліятэку імя А.С. Пушкіна.

Каманды «Вандроўнікі», «Буслікі» і «Дранікі» змагаліся за званне лепшых знаўцаў роднай мовы. Іх чакалі словы, да якіх неабходна было падабраць рыфмы. Таксама фрагменты верша пра матчыну мову, якія трэба было скласці цалкам. І шмат іншах заданняў. Усе працавалі актыўна, але каманда «Дранікі» аказалася наперадзе.

Прысутныя аб’ядналіся, калі чыталі творы пісьменнікаў Берасцейшчыны. Дзеці дыкламавалі складзены па заданні верш, і ўсе разам з задавальненнем танцавалі пад беларускія песні.

Жадаем майстрам слова, асабліва берасцейскім пісьменнікам, натхнення для стварэння новых твораў на мове нашых дзядоў і прадзедаў, бо, думаецца, пакуль доўжыцца творчасць, чалавек не перастае радавацца, здзіўляцца, разважаць, засмучацца, шукаць разам з аўтарам…

 

ФОТААЛЬБОМ