Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

19.02.2024
З 12 па 17 лютага 2024 года ў ДУА “Сярэдняя школа № 13 імя В. І. Хована г. Брэста” адбыўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
У панядзелак, 12 лютага, адбылося ўрачыстае адкрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры. Бібліятэкар школы Левановіч Г. У. падрыхтавала выставу, прывечаную 110-годдзю Аркадзя Куляшова. У панядзелак настаўніца Гумерава Т.П. правяла акцыю “Гавораць класікі” і адкрыты ўрок беларускай мовы ў 6 “А” класе на тэму “Прыналежныя прыметнікі”. Дзецям спадабаліся гульнёвыя элементы падчас урока, вучні былі актыўныя і старанныя.
У аўторак, 13 лютага, настаўнік Багдановіч Л.Н. правяла для вучняў школы займальную акцыю “Аўкцыён беларускіх слоў”. За свае веды рабяты маглі атрымаць салодкі пачастунак. Настаўнік Пясецкая В.І. правяла ў межах тыдня адкрыты ўрок для 5 ”А” класа на тэму “Вымаўленне і правапіс спалучэнняў іё(ыё), ія(ыя), іе(ые) у запазычаных словах”. Вучні з задавальненнем рашалі інтэрактыўныя заданні, прабавалі сябе ў нетрадыцыйных заданнях.
Серада, 14 лютага, была прысвечана пазакласнай работе па прадметах. Настаўнік Багдановіч Л.М. распрацавала для вучняў 9 класаў інтэрактыўную гульню з Qr-кодамі “Таямніцы роднай мовы”. Навучэнцы актыўна ўключыліся ў працу, з задавальненнем расшуквалі таямніцы мовы. Гумерава Т.П. правяла для вучняў 7 “Б” класа гульню “Не маўчы па-беларуску”, дзеці паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў, даведаліся пра безэквівалентную лексіку ў беларускай мове.
У чацвер, 15 лютага, вучні 5 “А” і 5 “Б” класаў прынялі ўдзел у гульні “Не проста ў словы я гуляю - на роднай мове размаўляю”. Дзеці падбіралі да слоў сінонімы і антонімы, тлумачылі значэнні паронімаў. Акрамя таго, настаўнік Гумерава Т.П. правяла турнір знаўцаў “Гавары са мной па-беларуску” для вучняў 7 “А” класа. Дзеці паспрабавалі вызначыць, хто ў класе найлепш ведае родную мову. Пераможцы атрымалі салодкія падарункі, астатнія – новыя веды і задавальненне ад цікавай гульні.
У пятніцу , 16 лютага , Л.М. Багдановіч правяла адкрыты ўрок беларускай мовы ў 9 “Б” класе па тэме “Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым складаным сказе”, пазнаёміла дзяцей з правіламі пастаноўкі знакаў прыпынку ў такіх сказах, вучні выконвалі інтэрактыўныя заданні, даведаліся больш пра беларускіх птушак.
У суботу , 17 лютага, настаўнікі-філолагі падвялі вынікі тыдня, узнагародзілі найбольш актыўных і старанных вучняў.