Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2023
Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.
21 лютага 2023 года ў сярэдняй школе прайшлі мерапрыемствы з нагоды сусветнага свята. Вучні прынялі ўдзел у конкурсах і віктарынах, прысвечаных Дню роднай мовы.
 Вучні 8 “С” класа, 7 “А” і 7 “Б” класаў спаборнічалі ў інтэлектуальных турнірах “Цудоўны свет беларускай мовы”, арганізаваных Пясецкай В.І.
Усе неабыякавыя вучні і настаўнікі з задавальненнем наведалі аўкцыён беларускіх слоў у фае установы. Пад гукі беларускіх народных песень дзеці і дарослыя спрабавалі перакласці малавядомыя беларускія словы на рускую мову і атрымаць салодкі падарунак.
Акрамя того ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В.І. Хована” прыняла ўдзел у міжнароднай відэаканферэнцыі “Гордость народа – его язык”.