Дзень роднай мовы ў пачатковай школе

23.02.2023
Дзень роднай мовы 21 лютага азначаецца ў свеце. Не засталася ў баку ад гэтай падзеі пачатковая школа ДУА «Сярэдняя школа №13 г. Брэста імя В.І. Хована».

Праводзіліся наступныя мерапрыемствы: гастранамічны фэст «Беларуская кухня», паказ адзення ў беларускім стылі «Будзь у трэндзе», 1 «А» клас, класны кіраўнік-Бялова Р.В.; «Як дорага ты мне, родная мова!», 1 «Б» клас, класны кіраўнік -Няпэўная А.Н.; «Беларуская скарбонка», 2 «А» клас, класны кіраўнік -Гадаваная В.М.; «Маё любімае слова па-беларуску» (стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў), 2 «Б» клас, класны кіраўнік -Дронжак І.Д.; інтэлектуальны турнір «Таямніцы роднай мовы», 3 «А» клас, класны кіраўнік -Асіюк Ю.В. і настаўніца пачатковых класаў Куляшук К.М.; «Размаўляй са мной па-беларуску!» 3 «Б» клас, класны кіраўнік -Казімірчык П.А.; турнір «Знаўца беларускай мовы», 4 «А» клас, класны кіраўнік -Байко А.І.; віктарына «Славутыя людзі зямлі беларускай» 4 «Б» клас, класны кіраўнік -Шуганава Н.М. У 3-4 класах былі праведзены конкурсы пісьмовых работ «За што я люблю родную мову». Загадчыца школьнай бібліятэкі Левановіч Г.У. правяла сярод вучняў пачатковых класаў сустрэчу «Дзякуй», прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Пасля гэтага мерапрыемства вучні пераканаліся, што шмат ветлівых слоў ёсць у беларускай мове. На кожную жыццёвую падзею, на кожны выпадак існуюць свае словы ветлівасці. Людзі даўно заўважылі, што гэтыя словы не простыя, а чароўныя. Вучні ўспаміналі ветлівыя словы на рускай мове і слухалі, як яны будуць гучаць па-беларуску, з задавальненнем  прымалі ўдзел у гульнях «Ветліва-няветліва» і «Будзь уважлівым»,чыталі прыказкі і прымаўкі, прысвечаныя дабрыні, ветлівым словам, сяброўству, добрым паводзінам.         

21 лютага 2023 года супрацоўнікі дзіцяча-юнацкага аддзела Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага В. М. Бябес і В.Г. Якімовіч правялі з вучнямі  4 «А» класа мерапрыемства «Дакрануцца да роднага слова». Дзеці пазнаёміліся  з кнігай Міколы Маляўкі «Спадчына, або каб не стаць манкуртам…», якая расказвае  пра жыццё нашых продкаў, распавядае, чым яны займаліся, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся нашы бабулі і дзядулі, якую спадчыну пакінулі сваім нашчадкам. Абразкі з жыцця старой вёскі перасыпаны паэтычнымі радкамі, сур’ёзнымі і вясёлымі гісторыямі, народнымі прыкметамі і парадамі, прыказкамі і прымаўкамі, загадкамі. Дзеці з захапленнем адказалі на пытанні, якія падрыхтаваў для іх аўтар, адгадалі загадкі, крыжаванкі, успомнілі вершы на роднай мове.

«Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску».Менавiта так гучыць слоган Тыдня беларускай мовы ў Гарадской дзiцячай бiблiятэцы на Набярэжнай. I з гэтым згаджаюцца вучні 3 «А» класа, якiя першымi далучылiся да бiблiятэчнага марафону. Хутка і ўпэўнена яны праходзiлi гульнявыя зоны: вясёлая граматыка «Калi ласка, запрашаем - тут мы мову вывучаем», лесвiца-славеснiца «Сакавiтыя словы мае», флэш-батл «Хуткамоўкi. Чытаем разам». Чароўнае кола з пытаннямi i заданнямi, загадкi i палiндромы, лiтарамiксы i прыказкi-гэта ўсё прыцягвала ўвагу i прапанавала падумаць!

 

 

ФОТОАЛЬБОМ